Узношу свой позірк у нябёсы, хто ж мне дапаможа? У Пану мая дапамога, бо Ён — міласэрны Бог. Усіх заблуканых шукае Ён, прагне ласкава абняць, Вылечыць раны крывёй уласных ран, нам вярнуць жыццё.
Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.
Хто, калі б Пан не прабачыў він, уратавацца б змог? Ён жа заўжды прабачае, і мы будзьма як наш Бог.
Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.
Сына крывёй знішчыў Бог наш грэх, Сын знішчыў смерць і ўваскрос. Езус наш Пан — кажа ў сэрцах Дух. Чуй жа гэта, увесь свет.
Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.
Адкінь жа страх і верным будзь, Свой клопат Богу давер. Надзея ў Ім, бо Ён уваскрос, Езус Пан жыве.