Што вецер жадае сказаць моўчкі слухай Што кветкі шэпчуць у полі ціха на вуха Аб чым цёплы вечар сумуе сумую і я Адценняў нашых эмоцый акіян
Ён напаўняе сэрцы, залечвае раны Лагодны і пакорны, Ён закаханы Абмыйце трывожныя душы, светлыя росы Дайце жыцця й спадзявання, Святыя Нябёсы
Мы злучаныя з зямлёю дараваным жыццём Каб толькі з'яднацца з табою хвалюецца Ён Нябачнай слязою сцякае з нашых ран Адценняў глыбокіх эмоцый акіян
Ты ў незабыўным імгненні проста будзь з намі Мы клічам як дзеці калі ў нашых сэрцах баліць У глыбіні Твае як хто можа - мільёны вачэй у люстэрках Адбітае сонца ў вадзе рассыпаецца ў сонечны шлях
Глыбейшыя самых глыбокіх Бялейшыя сны за аблокі Мне блізкі да сэрца іх колер Бліжэй чым цяпер ужо ніколі