Ізноў чараўніца зіма
Дамы апранула ў капелюшы
Ты, мабыць, сумуеш адна
Таму й замярзаюць дажджы
Праз ноч я ў чаканні святла
Віхры снегавыя як белыя здані
Мяне ты паклікаць магла б
Далей зімаваць удваіх
Я сніў як завея прайшла
І сонца зайграла ў люстэрках азёр
І цёплы прамень як страла
Трапляў мне ў сэрца каб я не замёрз
Як душы святых у раі
На дрэвах сядзелі зімовыя птушкі
Як вочы адкрыў, быў матыў
І выйшлі радкі з-пад рукі
Што будзе пасля ўсіх спрау
Цяпер ні цябе й ні мяне не хвалюе
Я б вечнасць пра еднасць спяваў
Каб ведаў, што ты мяне чуеш
Лічы што жывеш не дарма
Жыць-гэта цудоўна, хоць нам і ўсё роўна
Няхай будзе казкай зіма
І неба ўсміхаецца нам
Голая манашка еще тексты
Другие названия этого текста
- Голая манашка - Зiма-Чараўнiца (0)
- Фёдар Жывалеўскi - Зiма-Чараўнiца (NOTA BENE) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1