Як дурны, як апантаны
Па складах чытае дым.
Шматразовая нірвана
Толькі выгляд робіць злым.
Увесь загонны і пануры
Ён сустракае новы дзень.
Што чакаць ад гэтай дуры,
Што шукаць з пустых надзей?
О, які б ты ня быў харошы,
Замінае нястача грошай.
А як глупства за праўду ўспрымаеш,
Што ты маеш?
Выйдзі проста, глытні паветра,
Узгадай пра ўраджайнае лета.
У кожным кроку свае наступствы,
Недалёка ад куста да распусты.
Я крычу табе, каханне ўратуе,
Бо нармальнае яно па натуры.
Прарастае на глебе ўраджайнай,
І прыходзіць дзяўчынкай звычайнай.
Бачыш? Вось яна, вось яна йдзе!
Кволай ножкай басой па вадзе.
Прыціскае да сваіх да грудзей,
Хутка зробіце новых людзей.
ГОЛАЯ МАНАШКА еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1