Каліна й маліна, й ні сладка, й ні горка, Ой, там заплакала салдацкаыя жонка. Ой, там заплакала, й да йшчэ й зарыдала: Любіла-кохала, в салдаты й оддала. В салдаты й оддала й у город Варшаву, Й у город Варшаву, дзе б’юць барабаны, Дзе б’юць барабаны, й громко вібіваюць, Молодых жэ хлопцоў ў прыём прынімаюць. За бацьковім сыном бацько й маці плачэ, А за сіротою чорны ворон крачэ. За бацьковім сыном – браты да сестрыцы, А за сіротою – дзеўкі да ўдовіцы.