Скруці мінулае сьпіральлю
Вядзьмак, народжаны нябытам.
Мой шлях ляжыць за дальней дальлю,
Пад небам, зоркамі прабітым.
Апоўнач, падняўшыся з крэсла,
Іду шпацыраваць у Горад.
Мой Горад - на Нябёсных Крэсах,
Ен не на выспе, не на моры...
Рубон, скалечаны вятрамі,
Цячэ, цячэ кудысь на Захад...
Уначы я набываю ў краме
Паўлітра ранішняга страху.
Жахайся, Вечнасць! Я кірую
Машынай заўтрашняга часу!
І ейнай электроннай збруяй
Сцяру дарогу пад абцасам.
...І мы, абняўшыся, заплачам.
І зьнікнуць камары і людзі.
І вернецца да нас удача.
І мы з табою разам будзем!
Табой працяты, быццам стальлю...
Жыву... А дзе? У раі? Нібы там...
Скруці мінулае сьпіральлю
Вядзьмак, народжаны нябытам.
Город N еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1