Мы лiчым паверхi. На нас сыплецца дождж з цел. Мы лiчым паверхi. Раз. Я так яго бачыць хацеў.. Мы лiчым паверхi. Два. Сканчаецца моц. Сапсаваная галава вочы кiдае ў ноч.
Мы лiчым паверхi. Тры. Пэндзаль засох. Яго панеслi вятры туды, дзе жыве Бог. Чацьвёрты паверх. Адчай. Пяты паверх. Боль У сподачку - чорны чай, а можа быць, алкаголь.
Мы лiчым паверхi. Шэсць. Лесвiцы карагодзь. Здзёртая з даху жэсць. Здзёртая з духа плоць. Мы лiчым паверхi. Сем. Вецер у вушах. Нi ў водную з нашых схем не ўкладаецца гэты жах.
Восьмы паверх. Ужо не ратаваць душу. На небе няма вiжоў, нiц там рабiць вiжу. Лiфт на той свет. Пасля дзевятага - першы паверх; Куля альбо пятля - хiба лепшая смерць?
Што, калi разам? Там будзеш ты не адзiн.. Насуперак усiм вятрам разам мы паляцiм.. ..Стала б яшчэ глыбей ямiна у зямлi. Сонечны верабей існасць клюе ў раллi..
Дапамажы, Хрыстос, за сябрам не саскачыць, Бо прыдзецца цэлы лёс лiчыць..