Штучныя пчолы на штучным полi
Штучны збiраюць мёд.
Твар афрыканскi на шэрае столi
Жыве ўжо сёмы год.
Лаецца брудна, плюе ў падлогу,
Спаць замiнае нам.
Толькi вядома Ўсявышняму Богу,
Якi ў галаве бядлам.
Што пачынаю i што сканчаю -
Усе пераходзiць у мат.
Шмат беспрытульнасцi i адчаю,
Веры толькi ня шмат.
Многа памылак, пытанняў многа,
Тыя заўжды былi.
Можа, адкажа на iх дарога,
Адзiная на зямлi?
Можа, калi каманда \"Па конях!\"
Нас паклiча ў бой,
У ляскаце сталi, у вiхры пагонi
Я сустрэнусь з табой.
Ты - гэта толькi вецер i воля,
Што мне жадаць яшчэ?
Можа, i знiкне тады з-пад столi
Той афрыканскi кашчэй...
...Кропелькi зорнага алкаголю
Ураз запалiлi лёд...
Штучныя пчолы на штучным полi
Штучны збiраюць мёд.
Город N еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1