Чый то двор на пагурачку (велікодная, в. Галаны, Талачынскі р-н)
Чый то двор на пагурачку, *Яснае сонца ў ваконца На пагурачку проці сонейка? На тым двары шацёр стаіць Пад тым шатром сам Бог з Пятром Гоняць гарэлку ў калітачкі Тром празнічкам сабіраюцца Першы празднічак Святое Вялічка Святое Вялічка з красным яечкам З белым сырам, з Божым Сынам Другі празднічак Святое Юр'я Святое Юр'я з расіцаю З расіцаю, з травіцаю Трэці празднічак Святое Мікола Святое Мікола з сяўбой ў поле Туды едзе засяваючы З поля едзе зажынаючы Залатым сярпом закладаючы