Жонка мужа знаравіла
Тры дні ў печы не паліла - 2 р.
А ўжо печ акалела
У хаце дроў - ні палена - 2 р.
Жонка мужа запрагая
У лес па дровы выезжая - 2 р.
Прыехала да лесу
Т-п-р-ру, стой у павешу - 2 р.
Прывязала да елі,
Каб камары мужа з'елі - 2 р.
Сама дровы рубая
Велькі воз накладая -- 2 р.
Велькі воз накладая,
Пад гару сама сядая - 2 р.
Цягні муж, хоць падарвіся
А са мною ні сварыся - 2 р.
Узяў мене як малінку
А высушыў на лучынку - 2 р.
Высушылі цябе кросны
Што стаялі праз тры вёсны - 2 р.
Што стаялі пад акенцам
І ўзяліся павуценцам - 2 р.
Гродзенскае Панямонне еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2