Плакалі ветры ў дуброве параненай, Плакалі ў лузе шаўковым. Помніш ты першае наша спатканне? Плакалі ветры ў дуброве.
Вольна кацілася песня вясновая. Ёй у грудзях было цесна!.. Смела, свабодна да светлага, новага Вольна кацілася песня!
Плакалі ветры, ў дуброве галосячы, Плакаў і бор смуглабровы. Помніш ты наша спатканне увосень? Плакалі ветры ў дуброве... (Паўлюк Трус \"Плакалі ветры\")