Ой, бяроза белая, чаго ты ня зелена? Як жа мне зялёнай быць, а штодзень купцы едуць. А штодзень купцы едуць, маё лісцейка ломяць. Маё лісцейка ломяць, маё голлейка паляць. Маладая дзевачка, чаму ты ня весела? Як жа мне вясёлай быць, а штодзень сваты едуць. Да штодзень сваты едуць, на дзень па двоя-троя. На дзень па двоя-троя, а ў суботу чацьвёра.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1