Ой, бяроза белая, чаго ты ня зелена? Як жа мне зялёнай быць, а штодня купцы едуць. А штодня купцы едуць, маё голейка ломяць. Маё голейка ломяць, маё лісьцейка паляць.
Маладая дзевачка, чаго ты ня весела? Як жа мне вясёлай быць, а штодня сваты едуць. Да штодня сваты едуць, на дзень па двоя-троя. На дзень па двоя-троя, а ў суботу чацьвёра.