Ой, у ляску-ляску на жоўтым ...
Сьвяты вечар, на жоўтым пяску.
Пчолачкі гудуць, хатку будуюць.
Да збудавалі з трыма вокнамі.
У первае вакно зорачка сьвеціць.
У другое вакно месяц узойдзе.
У трэцяе вакно сонейка грэе.
Зорачка ўзойдзе - сьветленька будзе.
Месяц узойдзе - відненька будзе.
Сонейка ўзойдзе - цёпленька будзе.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2