Знак пустых павуцін, Мятых прасьцін... Трымай сябе ў руках! У няспоўненых мараў, Тытуневых абшараў – Вакуум ў вачах. Не утрымацца і раз Ад тых агідных абраз І больш васьмі васьмісот – Туман і страх. Бянтэжыць беднасьць слоў, Няўгрунтаванасьць асноў І заклапочанасьць сноў, зноў! Гэта голіць наваколле, Не спыніць яго ніколі Ні падлогай і ні столлю Не зламаць! Не зальецца алкаголем, Пераесь валокны моллю За тваім парогам болю... Не стрымаць! Сетка важкіх нагодаў, Устойлівых зваротаў - Сінтаксіс умоў. Толькі вечнасьць мярзлотаў, Толькі важкасьць істотная! Дзындра, тромбы, кроў! Сінергетычная злосьць Ламае друзглую косьць, Нам не спыніць істэрычнай валтузьні! Прычынна-сьледчых жалоб Невінаватых асоб. Рахунак скончыўся – Толькі дні