Зноў, як гадзіннік бяз стрэл, Для цябе не пасьпеў Упарадкаваць час існавання. Мне, як жывучым у стале, У пісьмовым стале, Не складана быць шэрым простым алоўкам. І толькі кожную раніцу Не, не хаваецца, Проста губляецца ў сьне. З кранаў ўцякаючы, З шаф апранаючы, Не пагражаючы мне. Рэф. Зноў цягнуць за сабой сто параной Зімовыя прыцемкі. Спыніўшыся за мной ты чуеш боль, Сьвядома выцяты. Адчуй, што мы з табой - сто параной, Часова забытыя. Гадзіннікі – ўрачы, але даўно Яны ўсе разьбітыя.Знакі ўздоўж дарогі зламаць, У сябе запытаць У адказ на тваё патрабаванне. Злом ўздоўж артэрый і вен. Карабель ужо даў крэн У адказ на маё злоўжыванне. І праз падвойна-суцэльныя Словы цагельныя, Крыўдна штурхаеш убок. Новаю мераю Ты мяне мераеш, І зноў кідаеш у шок.