Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Да!Бл... - Дазволь | Текст песни

Мне не вядома дзе ты ёсьць.
Мне не вядомы шорах валос тваіх.
Раптам прыходзіш, як нечаканы госьць
Непрыналежная да ўсіх!
Не прызнавайся нікому, хуценька бяжы дадому,
Замкі на дзьверы на ўсе, пад коўдрачкай пакрысе.
Вочкі твае сон заплюшчыць, да цябе мой сон ня пусьціць.
Замкі на дзьверы на ўсе, што ноч мне прынясе?

Дазволь мне быць пачкам цыгарэтаў для цябе,
Дазволь мне быць проста дымам!
Я мог бы быць проста ліхтаром на адзінокім слупе
Празрыстай кропляй дажду ляцець паблізу цябе!

Мая дакучлівая ідэя
Ў кожны момант ведае дзе я.
Яе ўлюблёнае практыкаванне -
Маё пастаяннае цябе ўжыванне!
Не прызнавайся нікому, хуценька бяжы дадому,
Замкі на дзьверы на ўсе, пад коўдрачкай пакрысе.
Вочкі твае сон заплюшчыць, да цябе мой сон ня пусьціць.
Замкі на дзьверы на ўсе, што ноч мне прынясе?


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-