Я чую словы, не магу сказаць… Я бачу рэчы, не заўважаю рухаў. Няма патрэбы ні на што зважаць Каб адчуваць, каб адчуваць… Праз міліярд вачэй, сто тысяч думак, Праз згубы веры ў “сапрэлых п’янках” Калі навіны бавяць, як ласунак Мы проста маўпы ў высокіх гмахах!
Сьвет праз далоні перад вачыма, Выем ваўкамі, што стала з намі? Не, гэта проста ўсё не магчыма, Шчокі ў сьлязах, мяшкі пад вачамі!
Дарма шукаем дохлы аптэмізм, Шаблон пачуццяў нам штампуе сэрцы. Гуляе з намі ў слоўны ананізм Жыццё, пасьля няўдалай сьмерці. Ўсё, не магу! Мне надаела бачыць Тэлеагней ў вокнах мільгаценне. Спакой ў вачах, як побач хтосьці плачыць. Мы не асобы, толькі адзенне!