Затрымайся імгненне яшчэ, Што табе твой цягнік, ён зьявіўся і зьнік! Затрымайся яшчэ пастаім, Пастаім, памаўчым, паглядзім
На свае адбіткі ў вачах, У тваіх, чамусь, я бачу страх Не пужайся, я заўжды з табой! Ад’язджаюць цягнікі ізноў, Толькі я заўжды цябе гатоў Дачакацца з шляху, зноў я твой!
Бацька твой, як заўседы бухі, Будзе ныць у тэлефон, як змарыўся ён Зваць цябе, каб са мной размаўляць, І ўвесь час паўтараць: “Тваю маць, зяць!”
Не сумуй, час хутка ляціць. Наша шчасьце з табой не скарыць! Будзем зноў на пероне стаяць І стаяць, і маўчаць, і глядзець!