Ратуйце дарагія, і больш няма ні часу Крыніцы ўжо сухія, памерлі ўсе запасы Патрэскалася вера, счарпалася надзея Усе высахла каханне, дарэмныя чаканні
Прыпеў: Не веру, не веру, не веру табе Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе Пішы хоць алмазным пяром на слупе Краіна зноў у бядзе
Панурыя, сляпыя, надзея ўся на Бога На стомленыя твары вяртаецца трывога Што я яшчэ павінен, і чым абавязаны Калі ж залева пойдзе, калі ж загоіць раны Патрэскалася вера, счарпалася надзея Усе высахла каханне, дарэмныя чаканні
Прыпеў: Не веру, не веру, не веру табе, Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе Пішы хоць алмазным пяром на слупе Краіна зноў у бядзе.