Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Дакота - Запалки (Спички, белорусская версия) | Текст песни

Падымаю аскепкі зноў, я зьбіраю сваю любоў
Зьберагаю таму, хто б здолеў утрымаць яе ў руках.
Калі ўсё ты не зразумеў – я губляю з табой спадзеў,
Забіваю сябе я тую, у якой скуголіць страх.
Захінае каханьня роў, я губляю сваіх сяброў,
Каплі зь вейкаў у акіян салёных крыўдаў для мяне.
Ды змаганьне ідзе за нас, я ў двубоі апошні раз,
Я змарную сябе, што ведаў ты, хай Бог даруе мне!

Страчу я вобраз свой, адлюструю яго пабітымі вокнамі,
У астрог затулю, я каханьне спалю запалкамі мокрымі.
Дзень і ноч – усё ўнутры, выбірай і бяры: туга самавітая…
Кім ёсць я?!

Жарсьці сэрцаў у цішыні ты вачыма не захіні,
Альбо я па вугольлі босая прайду ў апошні раз.
Дотык вуснаў ідзе сьмялей, словы жорсткія як алей.
Дык пастаў ты выразна кропку ў гісторыі пра нас.
Мне балюча, а можа не, працягні катаваць мяне,
Бо з табою ці безь цябе – я бяда, я бяда!
На імгненьне слабою стаць, дай нагоду цябе кахаць,
Я зьнішчаю тады сябе, якая чуе, што ня так!

Страчу я вобраз свой, адлюструю яго пабітымі вокнамі,
У астрог затулю, я каханьне спалю запалкамі мокрымі.
Дзень і ноч – усё ўнутры, выбірай і бяры: туга самавітая…
Кім ёсць я?!

Падымаю аскепкі зноў, я зьбіраю сваю любоў,
Зьберагаю таму, хто б здолеў утрымаць яе ў руках.
Калі ўсё ты не зразумеў – я губляю з табой спадзеў
Забіваю сябе я тую, у якой скуголіць страх.


Дакота еще тексты


Другие названия этого текста
  • Рита Дакота - Запалки (белорусская) (0)
  • Дакота - Запалки (Спички, белорусская версия) (0)
  • BeLaZzZz - Мега Хит 6 (0)
  • Рита Дакота - Запалки (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1