Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая, Чаму так горка? Не магу я зразумець... Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам зьвiнiць i плача май.
Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы, Палынны жаль смугой ахутаных дарог. Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны Гадами ў сэрцы заглушыць сваiм ня мог.
Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам зьвiнiць i плача май.