Запаветны напеў, далячыняў смуга, У чаканні зары, што заблішча сляпушча - Як свая, мне твая векавая туга, Белавеская пушча, Белавеская пушча.
Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў І, часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы, Шэрай птушкай лясной з дальна-даўніх вякоў Да цябе паспяшаю, Белавеская пушча.
Ледзьве значным слядком да крыніцы брыду Праз траву, трыснягі, хмызняковыя гушчы, Як алені, з кален п'ю жывую ваду Роднай праўды твае, Белавеская пушча.
Адагрэю душу ля высокіх дубоў, Ды на ўцеху жывым і сляпым, і відушчым, Панясу твой напеў запаветны дамоў, Белавеская пушча, Белавеская пушча.