Музыка i словы Сяргея Новiка-Пяюна
Вечар. Над Шчарай лягла
Белым прывiдам iмгла.
Вецер зацiх, не шумiць.
Сном веснавым Слонiм спiць.
Толькi адзiн я ня сплю -
Сэрца балiць, бо люблю!
Меру за крокам я крок,
Мчыць са мной думкаў паток.
Iшоў бы, здаецца, так удаль,
Скiнуў бы з сэрца я жаль,
Скiнуў бы сум i тугу,
Але дарма, не магу.
Дзе ты, галубка мая?
Чуеш, як мучуся я?
Чуеш, як сэрца балiць?
Чуеш, як цяжка мне жыць?
Ты запытала: "Чаму
Так на цябе я гляджу?"
Ты ж анi цар, aнi Бог! -
Я даць адказу ня мог.
Але затое цяпер
Праўду кажу, мне павер,
Слухай, галубка мая:
Шчыра люблю цябе я!
Ведаеш добра й бяз слоў,
Што мaix мроя ты сноў,
Ты - мая прыстань, жыццё,
Радасць ты й шчасце маё!
Цiха ўдаль Шчара бяжыць,
Хваляй аб бераг плюхцiць.
Думкаў нястрыманых ток
Мчыць, як бурлiвы паток.
Ноч. А над Шчарай лягла
Дзiўным прывiдам iмгла.
Вецер зaцix, не шумiць.
Сном веснавым Слонiм спiць.
Данчык еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2