Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Данчык - Зорачкі | Текст песни

Дні надходзяць, дні праходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ў даль плывуць.
Колькі год я на выгнаньні, у чужыне,
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.

Навакол нідзе ня ўбачыш родных хат,
Не прыгорне ў адзіноце родны брат,
Не падзеліш нават думак зь нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноце родны кут.

Ночкай зорачкі на небе мігацяць,
Быццам зь неба на мяне яны глядзяць.
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
У той далёкай маёй роднай старане?

Ці матуля і татуля ўжо сьпяць,
Ці на іх таксама зорачкі глядзяць?
Занясіце ім пакуль заблісьне сьвет,
Зоркі, мілыя, бацькам маім прывет.

І скажыце, каб ня плакаў ні адзін,
Што ў выгнаньні мусіць мучыцца іх сын.
Бог, магутны Бог пашле нам сьветлы май,
Прыляту тады як птушка ў родны край.

Зааром мы і засеем, і сажнем
Гэты бацькаўскі наш чорны свой загон,
Беларускі гімн наш сьмела запяем,
З новай сілай, з новым шчасьцем зажывем.

Данчык еще тексты


Другие названия этого текста
  • Данчык - Зорачкі (0)
  • Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут") - Зорачкі (0)
  • PomidorOFF - Зорачкі (0)
Видео
  • Данчык - Зорачкі (1985) Данчык - Зорачкі (1985)
    Словы і музыка Сяргея Новіка-Пеюна Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Шмат гадоў ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2