Калыханка (1992 hod. kałychanačka z našaha dziaciństva)
даведка: Да́нчык (Багда́н Андрусі́шын) (нарадзіўся 2 лютага 1958 у Нью-Ёрку) — беларускі сьпявак і журналіст. Маці Юлія (дачка Яніны Каханоўскай) — беларуска, бацька Паўло — украінец. Скончыў факультэт масавых камунікацыяў Нью-ёрскага ўнівэрсытэту у 1981 годзе. У гэтым жа годзе наведаў з канцэртамі Беласточчыну. Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў (паводле гэтага візыту быў зьняты дакумэнтальны фільм). Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996 годзе. Скончыў сцэнічную кар'еру ў 1997 годзе канцэртам у ЗША. Цяпер працуе на «Радыё Свабода». Жыве ў Празе.