ПЕСНЯ ПРА РАДЗIМУ
Я не ганю землі чужыя –
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе за морам ні жыў я,
Беларусь мая сьнілася мне.
Прыпеў: Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына слова
І над хатай - буслова жытло?
Так карцела – сьляза закіпала, –
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк…
Прыпеў: Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына слова
І над хатай - буслова жытло?
І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць…
А калі не сьпяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул сьпяваць?
Прыпеў: Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына слова
І над хатай - буслова жытло?
Данчык еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2