Словы Nana Moskouri Пераклад Сяргея Сокалава-Воюша
Як ты са мной - гучаць сусветы, Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной. А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў Зiхцiць для нас, як толькi ты ёсць са мной.
Халодны снег завея кладзе на плечы, Вiруе дождж i вецер прыносiць золь. Як ростань нам яшчэ не прарочыць стрэчы, Як ростань нам пакiдае тугу i боль.
Святло ўначы цi ясны ранак, Чароўны спеў цi няспеты яшчэ матыў. Агонь душы, што век саграе каханых, Цi мроя сноў, адкажы мне тады хто ты?
Дарога ў рай ты мне, i ад табе дарога - Супольны шлях цi пякельных агнёў дымы? На тым шляху балююць Люцыпар з Богам, На тым шляху, што абралi з табою мы.
Як ты са мной - гучаць сусветы, Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной. А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў Зiхцiць для нас, як толькi ты ёсць са мной.
Данчык - Слонімскі вальс (1990) Мчыць са мной думкаў паток. Йшоў бы, здаецца, так ўдаль, Скінуў бы з сэрца я жаль, Скінуў бы сум і тугу, Але дарма - не магу. Дзе ты ...