Яе, можа быць, ты пачуеш у песьні, ды яна можа быць на старонках газэты, ды яна, можа быць, прагучыць з тваіх вуснаў, ды яна можа быць, можа быць, можа й не...
Мова, якой няма.
Яна засялілась у звужаных колах, там жывіць яна крыніцы натхненьня, ды яна, быццам сьцяг, прыхаваны да заўтра, ды яна, дзе яна, дзе яна, а дзе мы?
Мова, якой няма. Мова, якой няма.
І я адчуваю, што ёсьць яна дзесьці і ведаю я, што туды толькі прагну і верую я - там сапраўднае нешта, дзе яна, дзе яна, дзе яна.