спяваюць – Даша і Соня Бура аўтар песні – Мікіта Найдзёнаў аранжыроўка - Мікіта Найдзёнаў звядзенне і майстарынг – Павел Сініла педагог па вакале – Наталля Сенько фотапрэзентацыя – Кацярына Тагіль аўтар ідэі, кіраўнік праекта – Наталля Бура
Словы: Так звычайна і незвычайна ведаць, што ты у мяне. Як жыццё наша вызначае, што з намі будзе пазней? Самай роднай у цэлым свеце я цябе назаву. Для цябе мае сонца свецiць, для цябе я жыву!
Хто цяплом атулiць, як твая матуля? Разам шчасце сустракаць крочаць мама i дачка.
Навучыла мяне быць смелай, дабівацца свайго. Ты, матуля, заўжды хацела Ў вачах маіх бачыць агонь самай роднай пра усё на свеце буду я гаварыць. Добра так, што бацькi i дзецi - Гэта яшчэ i сябры.
Хто цяплом атулiць, як твая матуля? Разам шчасце сустракаць крочаць мама i дачка Разам шчасце сустракаць крочаць мама i дачка
У мяне няма сакрэтаў ад цябе. Я магу табе раскрыць любую тайну. Да нязведаных надзей пачынаем новы дзень, І калі ты ёсць у ім, ён будзе файны.
Хто цяплом атулiць, як твая матуля? Разам шчасце сустракаць крочаць мама i дачка Разам шчасце сустракаць крочаць мама i дачка