Не, мы не знiкнем, Мы зменiмся, Скiнуўшы старую адзежу. Пазнае нас, Адчынiць браму Вартаўнiк залатой вежы.
Не, мы не знiкнем, Мы зменiмся, Скiнуўшы старую адзежу. Пазнае нас, Адчынiць браму Вартаўнiк залатой вежы. Мы не знiкнем – мы зменiмся!
И па срэбнай дарозе, Пад палаючай зоркай Басанож да палацу празрыстага. Адчуваеш, як нас Працiнаюць промнi Дажджу – нябачнага, чыстага? Па срэбнай дарозе, Пад палаючай зоркай…
А ў гэтым палацы Усiм будзе добра, Бо так нам казалi ў дзяцiнстве. Паслухай, паслухай: Мы зноў чуем словы, Што былi прадказаны кiмсьцi… Мы не знiкнем – мы зменiмся! Не знiкнем, а зменiмся... Мы зменiмся…