Скура, футра Ратуюць людзей Ад снега і ветру. Ліхтары Запаліліся рана – Аж а чацвертай гадзіне. Дык заходзь у маю хату – у ёй Значна цяплей паветра. Толькі шкада любімае дрэва, Што знадворку стыне.
Снег збег Ад маці-хмары Ды хаваецца тут, на зямлі, А мне падалося, Што зараз мы разам, Мне падалося, Мы ў сусвеце адны…
Мне падалося, Мне падалося, Мне падалося, Мы ў сусвеце адны. Мне падалося, Мне падалося, Мне падалося, Мне спадабалася!
Дык запалі жа маё сэрца! Толькі глядзі, Не спалі маю хату. Кожны чалавек чалавека прагне, Наогул, каханне - гэта мара дарослых. Твой подых ледзь чутны, Але ад яго дрыжаць зоркі. Адна з іх звалілася ў наш горад, На ёй дзеці катаюцца з горак.