Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Детидетей - Гимн моладзи | Текст песни

Ніхто не спыніць нашыя крокі,
Яны падуладныя іншаму рытму:
Ён стучыць у нашых сэрцах,
Адбіваецца рэхам у скронях.
А калі нам сустрэнуцца сцены,
Мы пройдзем наскрозь,
Мы пройдзем, мы верым.
Ніхто не спыніць нашыя крокі.
Ніхто не спыніць нашыя крокі!

Ніхто не спыніць гэтую песню,
Яна народжана воляй,
Яна з’яднала нашыя сэрцы
І звініць, нібыта струна.
А калі абарвецца голас,
Гэтую песню падхопіць вецер.
Ніхто не спыніць нашую песню.
Ніхто не спыніць нашую песню!

Ніхто не спыніць гэтае сонца,
Што падымаецца над небакраем.
Яно уздымае вышэй і вышэй
Сцяг перамогі новай вясны.
А калі нас ахутае холад,
Яго прамяні прыдуць на дапамогу.
Ніхто не спыніць гэтае сонца!
Ніхто не спыніць нашае сонца!

Лай-ла-ла-лай-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
Лай-ла-ла-ла-ла-ла...


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-