Музыкальная статья о гр. ДетиДетей ► http://vk.com/wall-31723404_2392 ◄
Тыя, хто верыць, Тыя, хто йдуць, Разам спрабуюць Соль ды палын. Вочы iх прагнуць У вiр зазiрнуць, Рукi жадаюць Кiнуць зерне на млын. А што вядзе iх Праз змрочныя днi? Мрояў дзяцiнства Дрыготкiя зоры. Нават калi Застануцца адны, Будуць iсцi i верыць - Cвет зменiцца словам.
А-а-а-а... Соль ды палын... А-а-а-а... Свет зменіцца словам...
Я часам бачу Сябе сярод іх У сне за iмгненне Да прабуджэння: Быццам спяваю Гучна ўслых Тое, што ведаю Ад нараджэння. Быццам мой край Зрабiў першы ўдых, Убачыўшы неба Пасля сутарэння. I ён нарэшце Паверыў у тых, Хто ў яго верыў Ад нараджэння!
А-а-а-а... Соль ды палын... А-а-а-а... Ад нараджэння...
А-а-а-а... Ад нараджэння... А-а-а-а... Соль ды палын...