Ціхая ноч, дзіўная ноч, дрэмле ўсё, дый не спіць. Па-над жолабам Панна стаіць, на Дзіцятка з усмешкай глядзіць. Радасць у сэрцах гарыць, радасць у сэрцах гарыць.
Ціхая ноч, дзіўная ноч, голас з неба зыйшоў: “Сёння нам нарадзіўся Хрыстос. Ад грахоў Ён збаўленне прынёс. Праўда прарочых слоў, праўда прарочых слоў”
Ціхая ноч, дзіўная ноч, анёл вёў пастушкоў да хлявочка, там, дзе Божы Сын меў палац у час сваіх нарадзін горшы за бедакоў горшы за бедакоў