Сама сабе надакучыла-змучыла,
Сэрца сваё зачыняла далонямі,
Дзеля таго, каб ў лёд перетварылася,
Дзеля таго, каб нікому ніколі
Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…
Дзіўныя рэчы – сяброўства, каханне –
Гэта такая цяжкая навука.
Тысячы прывідаў, тысячы зданяў
Ходзяць навокал і шэпчуць на вуха:
Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…
Кажуць, што людзі жылі так спрадвеку.
Гэтак паўсюль без усякіх загадаў
Знішчыць ушчэнт чалавек чалавека –
Добраахвотны шлях да заняпаду.
Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…
Нічога…
ДзецiДзяцей еще тексты
Другие названия этого текста
- Детидетей - Нічога (2)
- ДзецiДзяцей - Нічога (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2