Я цяцерку пасу, ды ух я,
На зялёным лугу, ды ух я.
А цяцерка – пад мост, ды ух я,
Я цяцерку – за хвост, ды ух я.
Было ў бацькi тры сыны, ды ух я,
Ды ўсе тры – веселуны, ды ух я.
Адзiн коней пасе, ды ух я,
Другi лапцi пляце, ды ух я.
Трэцi сядзiць на каменi, ух я,
Дзяржыць дуду на раменi, ух я.
Ох ты дудка мая, ды ух я,
Весялушка мая, ды ух я.
Весялiла ты мяне, ды ух я,
На чужой старане, ды ух я.
Як ударыла дуда, ды ух я,
Па ўсiх струнах, па басах, ды ух я.
Разьняслося па лугах, ды ух я,
Па зялёных дубровах, ды ух я.
Дзіцячы альбом (ч.1) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1