Каза мая белая, Па гародзе бегала! Наелася лебяды -- Скок-брык, скок-брык да вады!
Туку-туку, таўкачыкі, Туку-туку, дубовыя, Туку-туку, дубовыя, Да работы гатовыя.
Як скакала праз масток, Адваліўся ёй хвасток! Пайшла, каза, бядуючы, А дзед – пугай лупцуючы!
Го-го-го-го, козанька, Го-го-го-го, шэрая, Ты ж – паўбока лупленая! За тры грошы купленая...
А шэрая козанька, Тапу-тапу, скоранька Пераскочыла праз плот Ды пабегла ўва гарод! Аб’елася цыбуліцы – Крычыць-бяжыць па вуліцы, Аб’елася часнаку – Крычыць-бяжыць па таку:
Туку-туку, таўкачыкі, Туку-туку, дубовыя, Туку-туку, дубовыя, Да работы гатовыя.