1. Як служыў жа я у пана Ды на перша лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Курачку за гэта. Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
2. Як служыў жа я у пана Ды на друга лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Качачку за гэта. Тая кача – дробна скача, Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
3. Як служыў жа я у пана Ды на трэця лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Гусачку за гэта. Тая гуся – сюся-сюся, Тая кача – дробна скача, Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
4. Як служыў жа я у пана На чацьвёрта лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Iндыка за гэта. А той iндык – дык-дык, дык-дык, Тая гуся – сюся-сюся, Тая кача – дробна скача, Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
5. Як служыў жа я у пана Ды на пята лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Барана за гэта. А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык – дык-дык, дык-дык, Тая гуся – сюся-сюся, Тая кача – дробна скача, Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
6. Як служыў жа я у пана Ды на шоста лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Целюка за гэта. Тое целе – хвастом меле, А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык – дык-дык, дык-дык, Тая гуся – сюся-сюся, Тая кача – дробна скача, Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
7. Як служыў жа я у пана Ды на сёма лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Дзеўчыну за гэта. Тая дзеўка напiлася, Ўпала зь печы, разьбiлася, Тое целе – хвастом меле, А той баран крутарогi -- Паламаў пановi ногi, А той iндык – дык-дык, дык-дык, Тая гуся – сюся-сюся, Тая кача – дробна скача, Тая кура – шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.