Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Дзіцячы альбом (ч.2) - 06. Го-го-го, Каза | Текст песни

ГО-ГО-ГО, КАЗА

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Дзе рожкі дзела? На соль праела.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Лець, каза, на печ, пакажы чапец.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Лезь, каза, на кут, пакажы хамут.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Лезь, каза, на пол, пакажы хахол.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
На пячы авёс вялікі парос,

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
На палу жыта нагамі зьбіта.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
А у тым жыце перапёлачка,

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Вывела дзяцей, люба глядзеці...

Го!!!

(Каза падае)

Ой, каза упала, здохла, прапала!
Ратуй, гаспадар, казу!
Трэба на рожачкі – два пірожачкі,
А на хвасток – сала кусок…

(Каза ўстае, зноў скача, весела:)

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Дзе каза - рагом, там жыта - стагом.

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Дзе каза - нагой, там жыта – капой…

Го-го-го, каза, го-го, шэрая!
Дзе каза - хвастом, там жыта - кустом...


Дзіцячы альбом (ч.2) еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2