У душы – мітусьня першага верасьня! У мяне – важны крок: першы ўрок і званок. Мне актыў гаварыў: Гэты клас не бяры! А я ўпартая ў вас – Я ўзяла гэты клас.
Ды я прызнаюся: Вельмі я баюся!
І дырэктар раней падбадзёрваў мяне. Сьціснуў завуч руку – На маім ён баку. Вартаўнік Абамлеў – Спачувальна глядзеў. Так жа мне гаварыў Нешта ўвесь калектыў...
Але прызнаюся: Ўсё адно – баюся!
Пр. Я такога Чула многа – Зь дзецьмі ў школе трэба строга! Ды, што маю, Паўтараю, – Я зусім і не такая!
У душы – мітусьня першага верасьня! Я ішла як у сьне, Суцяшалі мяне, Абдымалі мацней, Давялі да дзвярэй, Ціха паставілі А затым – уцяклі...
Я стаю, думаю думку адчайную...
Пр. Я такога Чула многа – Зь дзецьмі ў школе трэба строга! Ды, што маю, Паўтараю, – Я зусім і не такая!
Не такая, Я другая, Я люблю іх, не караю! Не такая, Не такая, Голас я не павышаю!