Проста так не сядзі, На мяне не глядзі, Галаву ты нізка Нахілі над міскай!
Між нас сонным ня будзь – За цябе ўсё зьядуць! Лепш, каб чулі сябры, Паўтары, паўтары:
Пр. Гам, (Скажу я вам, бо зьем сам!) Зьем сам! (Бо гэта – маё, а вам ня дам!) Гам, (Тут кожны грам я зьем сам!) Зьем сам! (І нават табе, і нават сябрам!) Гам, (Бяз тат і мам я зьем сам!) Зьем сам! (Ня дам, ня дам, на дам, ня дам!) Гам, (Тарам, пам-пам, я зьем сам!) Зьем сам! (Тут кожны грам – як кілаграм!)
Каму тут – крык ды плач, Той ня з намі, прабач! Тут народ ня кволы, Дужы ды вясёлы!
Паглядзі, не забудзь: Бач, як сківіцы жуюць! Лепш, каб чулі сябры, Паўтары зноў, паўтары:
Пр. Гам, (Скажу я вам, бо зьем сам!) Зьем сам! (Ды тут каштоўны кожны грам!) Гам, (Тут кожны грам як кілаграм!) Зьем сам! (І гэта ясна без рэклам!) Гам, (Бяз тат і мам я зьем сам!) Гам, (Ну, ўсё падару, а тут ня дам!) Зьем сам! (Тарам, пам-пам, я зьем сам!) (Тут кожны грам – як кілаграм!)
Бо як будзеш худы – Напаткаеш бяды! Бо як будзеш слабы, Для ўсіх будзеш – абы!
Пр. Гам,(Скажу я вам, бо зьем сам!) Зьем сам!(Тарам-пам-пам, тарам-пам-пам!) Гам,(Тут кожны грам я зьем сам!) Зьем сам!(А ну, паўтарай, а то як дам!) Гам,(Бяз тат і мам я зьем сам!) Зьем сам!(Бо тут каштоўны кожны грам!) Тарам, пам-пам, Я зьем сам! (Тут кожны грам, як кілаграм!)
Лепей будзь змагаром, Важна сядзь за сталом, Думку слухай нашу: Налягай на кашу!
Засяродзься крышку, Моцна сьцісьні лыжку... І, каб чулі сябры, Паўтары (зноў), паўтары...
Пр. Гам,(Скажу я вам, бо зьем сам!) Зьем сам!(Зьем сам!) Гам,(Тут кожны грам, як кілаграм!) Зьем сам!(Зьем сам!) Гам,(Бяз тат і мам я зьем сам!) Зьем сам!(Зьем сам!) Гам,(Тарам, пам-пам, я зьем сам!) Зьем сам!(Зьем сам!)