ШКОЛЬНАЯ ДРАЖНІЛКА
(На мэлёдыю народнай купальскай дражнілкі паміж хлопцамі і дзяўчатамі)
– Добры дзень, вучанічкі!
– Добры дзень, настаўнічкі!
– Як настрой, вучанічкі?
– Добра нам, настаўнічкі!
– Сядайце, вучанічкі,
За свае вы партачкі!
– А чаму, настаўнічкі,
Сьціснулі вы кулачкі?..
– А таму, вучанічкі,
Што ў вас адны двоечкі!
– А таму ў нас двоечкі –
Кепскія настаўнічкі!
– Сядзіце, вучанічкі,
Лепей вы ўжо моўчачкі!
– Стойце вы, настаўнічкі,
Каля сваёй дошчачкі!
– Ах, вы так, вучанічкі?
– Ах, мы так, настаўнічкі!
– Прыміце, вучанічкі,
Ад нас падаруначкі!
Нясіце, вучанічкі,
Да нас свае дзёньнічкі!
– Ідзіце, настаўнічкі,
Ў свае адпачыначкі!
– Хай да нас, вучанічкі,
Прыйдуць вашы мамачкі!
– А да вас, настаўнічкі, –
Вашыя начальнічкі...
– Вуч-вуч-вуч-вучанічкі,
Зьлітуйцеся, дзетачкі!
– А як вам, настаўнічкі,
Падкладзем мы кнопачкі!
– Помніце, вучанічкі,
Пра свае вы двоечкі!
– Рыхтуйце, настаўнічкі,
Для сябе пілюлечкі!
– Вось і люлі, двоечкі,
Вось і люлі, двоечкі!
Люлі-люлі, двоечкі,
Люлі-люлі, двоечкі...
– Люлі-люлі-люлечкі,
Для сябе пілюлечкі!
– Люлі-люлі-люлечкі,
Для сябе пілюлечкі!
Дзіцячы альбом (ч.2) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1