– Мышка, мышка, дзе была? – Была ў пана караля. – Што рабіла? – Лыжкі мыла. – А што далі? – Кусок сала! – Дзе паклала? – Пад лаўкаю. – Чым накрыла? – Халяўкаю… – Дзе падзела? – Кошка зьела!
Пр. Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі. Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
Ціха, мышка, варушыся, Бо каточак прытаіўся. Сьцеражыся, мышанька, Будзе бяда-лішанька!
Пр. Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі. Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
Палез кот на вышкі – Там гулялі мышкі! Так яны дурэлі – Хвост кату аб’елі!
Пр. Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі. Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.