КАМАР
Гэй, у лесе пры даліне, у нас сталася бяда!
(Гэй, у лесе пры даліне, у нас сталася бяда!)
Дуб да дуба пахіліўся, камар з дуба паваліўся.
(Гэй, у лесе пры даліне, камар з дуба паваліўся.)
Пабіў камар патыліцу аб дубовую карыцу…
(Гэй, у лесе, пры даліне, аб дубовую карыцу!)
Ой, пабіў камар бакі – аб дубовыя сукі!
(Гэй, у лесе, пры даліне, аб дубовыя сукі.)
Ляціць муха ратаваць – зімнай вадой адліваць!
(Ой, у лесе, пры даліне, зімнай вадой адліваць.)
Камарочку, родны браце, як цябе мне ратаваці?
(Гэй, у лесе, пры даліне, як цябе мне ратаваці?)
Пасылайце да аптэкі, прынясіце добры лекі.
(Гэй, у лесе, пры даліне, прынясіце добры лекі.)
У бальніцу завязіце і мяне там палажыце.
(Гэй , у лесе пры даліне, і мяне там палажыце.)
Буду ў больніцы ляжаць, муху добра ўспамінаць!
(Гэй, у лесе пры даліне, муху дюора ўспамінаць.)
Дзіцячы альбом (ч.2) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1