Пераапрануцца ў колер ворана,
Апрануць яго крылы чорныя,
У паветра падняцца да самага сонца,
Краiну белую падняць з каленцаў.
Клiнок востры расою ад крывi абмыць,
Слёзы горкiя рукавом льняным выцерць,
Ляцець да цуда, ляцець да зямлi,
Да зямлi той празрыста-шчырай.
Крылом сваiм дакрануцца да сонца,
Памерцi ад жару – жару свабоды,
Памерцi, а ў сэрцы горач пакуты,
Памерцi – парваць рабскiя путы.
Колер ворана – шчыт,
Да гары ўскiнуты меч,
I мабыць не стрымаць
Галавы тваёй з плеч,
Але ж паспрабуй
Гiмн Сонцу свайму спець…
ДЗЯДЫ еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1