Там, дзе час спынiуся перад мурам астрога, Дзе ты лiчыш колькасць дзён на сцяне, Я буду табе гаварыць пра Бога На мове сваёй. Ты слухай мяне! 1 Як ты сюды папау? Памылка, гаворыш? Памылак зусiм нiма, Я ведаю хораша. Каб я не папау сюды, Ня ведау бы Бога. Напiся жывой вады, Паслухай старога: 2. Ён бачыць цябе заужды, Жадае з’явiцца Зоркай света у тваiм жыццi Ды жывою крынiцай. Яго шлях -цудоуны шлях Ён так даць гатовы. Вазьмi гэты вечны сцяг, Служы без адмовы. 3. Пакуль ёсць думкi , ня усё скончана, Пакуль ёсць цела - Маеш жыццё. Пакуль ёсць сэрца , ня усё страчана, Пакуль ёсць рукi - рабi дабро. Пакуль ёсць вусны, Бога хвалi да скону, Кольки ёсць часу - Па кавалках раздай усяго Сябе. I ведай: табе не пазнаць палону, У гэтым жыццi ты дамогся свайго!