Шлях Валхвоў
Са мной гульню заладзіў вецер,
У чыстым полі сярод ночы.
Гне да долу, збіць з ног хоча,
Засыпае снегам вочы.
Але бачу, недалёка
Засталося мне да лесу.
За сцяной дрэў, за высокай
Завірухе мала месца.
Абраў знаёмы накірунак
І ў чорны глыб накіраваўся.
Стамляла йсці па гурбах снега
Ды часам за галлё чапляўся.
Усё, заўважыў гэта месца
Густы ельнік што хавае.
Невялікая паляна,
Туды я накірунак маю .
Вогнішча развёў у цемры
І ў наступнае імгненне
Цень адкінуў святы камень
Прад ім ўпаў я на калені .
І ў час калі прамовіў словы
Хвалы Багам нашага роду,
Цела Дух прашчура напоўніў
І ўвабраў я моц прыроды.
Нават той скарб каштоўных ведаў
Што лес пранёс ў пакаленнях
Раптоўна розум мой спасцігнуў
І атрымаў я прасвятленне.
Колазварот жыцця зямнога
Усім даўно адзначыў месца
У віры бясконцым і cпрадвечным
Павінны мы свой лёс пранесці.
Дрыгва еще тексты
Сейчас смотрят
- Дрыгва - Апошни паганец
- Валерий Залкин - Капают
- ♡♥♡- - Ну,да, брат...Это прикольная девченка,но извини,тебе надо что-нибудь попроще! ( Быть с ней один на один,каждый из вас попытался,город полон теми,кто обломался...Да ты и сам от неё слышал:" Дорог,как друг.Давай останемся друзьями"
- Alizbar и Ann'Sannat - Idzie sen (Колыбельная)
- Би-2 (Spirit) - Молитва
- AC4 Sea Shanties - Cheerly Man
- Arctic Monkeys - Why'd You Only Call Me When You're High (-) x-minus.org
- Lumsk - Skærgaardsø
- Nephew - 007 Is Also Gonna Die (OST James Bond: Skyfall)
- Ты, милая, конечно, великая актриса,сначала с ним,а потом мне быстро отзвониться - Главное не спалиться,такая хладнокровная, подобранные слова и дыхание ровное...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1