Лютая моц выступае ў паход
Ў вайне пакараць чужаземцаў,
Вядома, хто нам нясе свой прыгнёт –
Сярод буйных траў знойдзе месца.
На тварах Багоў попел спаленых вёсак,
Крыкі і плач нясе вецер
ўздымаюцца дыму Слупы да нябёсаў,
Разліваецца ліха па свеце.
Пяруне – наш Бог!
Праслаўляем цябе!
Здабыць славу мы зможам!
Не дай адчуць жах ў той барацьбе,
І славянская моц пераможа!
Крываву ахвяру нясем Чарнабогу,
Нам падтрымка яго не пашкодзіць.
Князь ужо заклікае ў дарогу
Сваим позіркам войска абводзіць.
Знакі на нашых шчытах абярэгі,
Ды добра заменчана зброя.
Словы спеваў разнясі паўсюль, рэха!
Вышэй трымай наш сцяг, вояр!
Бязлітасна помста будзе адказам
На чужаземну навалу
Знішчым захопнікаў войска ўсё разам
Наша моц у яднаннi трывалым.
Смерць ня зможа спужаць нашых хлопцаў -
Жыццё вечнае іх чакае!
Таму смела ўперад глядзі, абаронца!
Моц Пяруна нас аб’яднае!
Дрыгва еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1