Як кропля бурштыну застыла У сэрцы тваім старажытнасць, Старонкі мінуласці светлай , Былых часінаў празрыстасць. Цябе не кранаюць турботы Сучаснага чалавецтва. Пакаштаваць дзікай волі Жадаў ты з самога маленства.
“-Сын магутнага Рода!” Чуецца ў спевах птушыных. “-Сын магутнага Рода!” Шэпчуцца соснаў галіны. “-Сын магутнага Рода!” Нясе імя вецер на крылах. “-Сын магутнага Рода!” Адзавецца ў хвалях блакітных.
Ты хочаш зноў апынуцца там, Дзе продкаў імёны ў пашане, Брат з братам жыве ў згодзе, І ёсць сапраўдна каханне. Мае месца жах чалавечы пад Богам І ў гушчары зялёнай дубравы Выява драўляная Рода стаіць, Яму людзі прыносяць ахвяру.
Ты ведаеш, што рабіць далей- Да сябе кліча Маці-прырода! Вяртаешся да каранёў сваіх, Сын вялікага Рода!